фота мае ілюстрацыйны характар

З кастрычніка 2022 году ў Беларусі ўвойдуць у дзеянне змены ў правілы дарожнага руху для раварыстаў.

З новага тое, што цяпер будзе замацаваны абавязак ездзіць па-за населенымі пунктамі ў цёмны час сутак у адзенні з святлоадбівальнымі элементамі. Выключэнне будзе толькі для сітуацый руху па веласіпеднай дарожцы.

Іншая змена – перасякаць праезную частку раварыст будзе абавязаны па веласіпедным пераездзе ці веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці – па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі ходнікаў ці ўзбочынаў, не ствараючы перашкодаў для руху пешаходаў. Пры гэтым раварыст будзе мець права не злазіць з ровару.