«Нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго не перавялі». Трынаццаты дзень сухой галадоўкі Мікалая Аўтуховіча

З 11 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымае «сухую» галадоўку. Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні, яму перасталі даходзіць лісты нават ад 83-гадовай маці. У чацвер, 21 ліпеня, стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся: узмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, стаў надта часты пульс. У судзе абвясцілі перапынак да панядзелка.

Стала вядома, што нягледзячы на стан Мікалая, з карацара яго не перавялі:

«У судзе зрабілі перапынак да панядзелка, але, нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго 21 ліпеня не перавялі. Даведаліся пра гэта, калі 22 ліпеня раніцай не ўзялі перадачу для яго. Адвакату ў медчастцы адмовіліся паведамляць па тэлефоне, у якім стане цяпер Мікалай».

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу