25 ліпеня а 19.00 на плошчы ля помніка Ежы Папялушкі ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Анджэй Пачобут ужо 16 месяцаў знаходзіцца пад вартай як падазраваны ў «рэабілітацыі нацызму». Старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс пасля году зняволення пераведзена пад хатні арышт пад кантролем спецслужбаў. Польскім актывістам пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы. Арганізатары кампаніі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspolnota Polska».

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/u-belastoku-projdze-aktsyya-salidarnas-6/