У Астравецкім раёне днямі прайшоў абласны турыстычны злёт БРСМ. Як паведамляе сайт газеты “Астравецкая праўда” на яго прыехала ажно 17 камандаў. Некаторыя з іх уразілі сваёй выразнай камуністычнай сімволікай. Ну зусім як у даўнім Савецкім саюзе. Тут і выява дзядулі Леніна і серп з малатком і чырвонай зоркай.

Мерапрыемства было прысвечана 20-годдзю БРСМ. Па-праўдзе кажучы, ідэолагам так званага Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі даўно пара перастаць саромецца і вярнуць сабе старую савецкую назву – Ленінскі камсамол. Каб усё дакладна адпавядала рэчаіснасці і дзеянням. Толькі слова “супер” з лозунга было б варта прыбраць – нейкае яно несавецкае ўсё ж…