25 ліпеня ў Беластоку непадалёк помніка Ежы Папялушку прайшла традыцыйная штомесяцавая акцыя салідарнасці з лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Роўна 16 месяцаў Пачобут знаходзіцца за кратамі, Анжаліка Борыс пасля зняволення пэўны час дома ў бацькоў, але без права выезду, яе свабода таксама істотна абмежаваная.

Акцыя сабрала каля трох дзясяткаў прадстаўнікоў новай эміграцыі з Беларусі – беларусаў і палякаў. На акцыі выступілі Ян Роман, Сяргей Верамеенка і Алесь Каваленка.