Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ажно ў 25 раёнах Беларусі. Такія звесткі паданыя на адмысловай мапе Міністэрства лясной гаспадаркі. Пры тым мапа на дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах не прыкладаецца.

Паводле афіцыйнай інфармацыі ў лясах Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцей можна бываць свабодна. У Гарадзенскай вобласці забаронена наведваць лес у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У Берасцейскай вобласці забаронена наведваць лес ажно ў 7 раёнах. У Гомельскай – дазволена бываць толькі ў лясах 5 раёнаў.

Пры тым ніякіх дадатковых тлумачэнняў такой забароны дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы не даюць.