У Беларусі ўсё новыя інфармацыйныя рэсурсы прызнаюцца рашэннямі судоў “экстрэмісцкімі”.

Чарговыя паблікі і рэсурсы, якія трапілі ў “чорны спіс” ліпеньскімі рашэннямі:

Суполка ў Instagram “hrodna. like”, Telegram-канал з назвай “Гродна Like”, суполка ў Facebook “Hrodna. life”, Youtube-канал “Hrodna Life” – рашэннем суду Ленінскага раёна Гродна ад 8 ліпеня 2022 году.

Інтэрнэт-рэсурсы “polskieradio. pl” и “polskieradio24. pl” – рашэннем суду Ленінскага раёна Гродна ад 20 ліпеня 2022 году.

Інтэрнэт-рэсурс пад назвай “Беларускi народны трыбунал” – рашэннем суду Ленінскага раёна ад 8 ліпеня 2022 году.