
Пасля працяглай хваробы памерла стваральніца і нязменная кіраўнічка гарадзенскага хору „Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч.
Спадарыня Вера была шчырай актывісткай беларускага грамадскага руху, часта выязджала з сваім хорам хорам і выступала ў розных гарадах Беларусі і за мяжой, спявала на святах у Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі, плённа працавала ў культурных праектах Універсітэту Залатога Веку.
Светлая памяць…