«Сёння (26 ліпеня) турэмны доктар зноў заявіў, што стан бацькі дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Адвакат чарговы раз заявіла хадайніцтва на агляд бацькі пазатурэмнымі лекарамі, якое натуральна было адхілена. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21 ліпеня, нібыта яшчэ не гатовы.

Тата (пакуль яго вялі на суд) упаў ад слабасці і стукнуўся аб кайданкі. Тата прасіў перадаць, што ён рэальна нічога не есць і не п’е (а то некаторыя ў здзіўленні як гэта ён яшчэ жывы і што ён падманвае).

На заўтра ў судзе перапынак, паседжанне працягнецца ў чацвер», — паведаміла (https://www.instagram.com/unreaket_hola/) ягоная дачка.