У Гародні затрымалі ўладальніка прытулку для жывёлаў Паўла Свірбутовіча.

У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына «прызнаецца» ў тым, што нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, матэрыялы, якія абражаюць Лукашэнку, і зрабіў рэпост запіса, у якім былі персанальныя дадзеныя больш за 100 міліцыянтаў.