«Паседжанне скончылася каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла (https://www.instagram.com/unreaket_hola/) ягоная дачка.

***

«Што з ім і ў якім стане — адвакат не ведае». Мікалай Аўтуховіч, які васямнаццаць дзён трымае «сухую галадоўку», адсутнічаў на сённяшнім пасяджэнні. Пра гэта паведаміла дачка Аўтуховіча.

«Адвакат сказала, што таты не было сёння на судзе. Яна выступіла з хадайніцтвам, каб яго вярнулі на паседжанне. Суд (суддзя Максім Філатаў) сказаў, што з-за сістэматычных парушэнняў не будзе яго вяртаць яго ў залу суда.

Што з ім і ў якім тата стане — адвакат не ведае. У яе ёсць інфармацыя, што ўчора былі нейкія рухі наконт хуткай — але не вядома яна выклікалася для таты ці для кагосьці іншага. Чакаем навін ад адваката яшчэ ўвечары», — паведаміла (https://www.instagram.com/unreaket_hola/) ягоная дачка.

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу