Мікалай Аўтуховіч за 19 дзён «сухой галадоўкі» схуднеў на 20 кілаграмаў

Адвакатка нарэшце змагла сустрэцца з вязнем, піша (https://www.instagram.com/unreaket_hola/) ягоная дачка.

«Адвакат трапіла на сустрэчу з бацькам — ён жывы! 19-ты дзень сухой галадоўкі. Адвакат сказала, што ён прыйшоў сам — нагамі — на насілках яго не неслі. Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку. Начальнік турмы запэўніў, што лекары на месцы адсочваюць яго стан фізічны і таксама псіхалагічны — трымаюць сітуацыю пад кантролем. Бацьку нарэшце ўзважылі – ён схуднеў на каля 20 кг».

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу