У Гарадзенскай вобласці з пачатку жніва пачата 9 крымінальных спраў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА начальнік першага аддзелу УБЭП крымінальнай міліцыі УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Сяргей Папок.

Крымінальныя справы пачатыя па такіх артыкулах, як крадзеж, прысабечванне ці расстрата, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – расказаў Папок.

В Гродненской области с начала уборочной кампании возбуждено 9 уголовных дел

З пачатку жніва ў Гарадзенскай вобласці міліцыянты правялі больш 140 рэйдаў. Выяўлена 38 дробных крадяжоў, з іх 17 фактаў крадзяжу нафтавага вадкага паліва, 21 – крадзеж іншага – камбікорму, сена, мукі, зерня, маторнай алівы, угнаенняў.

Паводле вядзення адміністрацыйных працэсаў канфіскаваныя больш 1,28 тысяч літраў нафтавага паліва (у тым ліку 996 літраў зафарбаванага), 743 кілі камбікорму, 43 кілі зерня.

Такая афіцыйная статыстыка ў час “бітвы за ўраджай”.