Валерый Тумілевіч, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, не выйшаў на волю пасля «сутак» арышту — яму прад’явілі абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі.

Як паведамляю @MAYDAYMog, 27 ліпеня пасля 10 сутак арышту на волю павінен быў выйсці жыхар Ліды Валерый Тумілевіч. Нагадаем, яго затрымалі пасля вяртання з Польшчы ў сярэдзіне ліпеня.

Валерыю прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).