
Істотныя змены ўводзяцца з новага навучальнага году для выпускнікоў сярэднеадукацыйных школаў.
Пачынаючы з 2023 году дзявяцікласнікі будуць здаваць чатыры экзамены (раней было тры), а тыя, хто сканчае 11 класаў – толькі два (да гэтага было чатыры (!)
Пасля 9 класа школьнікі цяпер будуць здаваць:
беларускую мову (пісьмовы выклад);
расейскую мову (пісьмовы выклад);
матэматыку (пісьмовая праца);
гісторыю Беларусі (білет, вусна).
Пасля 11 класа выпускнікі будуць здаваць:
цэнтралізаваны экзамен па расейскай ці беларускай мовах (на выбар);
цэнтралізаваны экзамен па матэматыцы.
Раней выпускнікі здавалі беларускую ці расейскую мовы на выбар, матэматыку, замежную мову і гісторыю Беларусі. Іспыт па замежнай мове, які быў уведзены ў 2013 годзе, па рашэнні чыноўнікаў ад адукацыі цяпер адменены. Не будзе пасля 11 класу і экзамену па гісторыі Беларусі.
А вось ў 9 класе нагрузка павялічваецца. З 1 верасня дзявяцікласнікаў чакае адмысловы курс «Великая Отечественная война».