59-гадовы Мікалай Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.

Адміністрацыя СІЗА Гродзенскай турмы №1 паведаміла, што 2 жніўня вязень выпіў гарбату, а ўчора яму ставілі кропельніцу. Такую інфармацыю атрымалі сваякі Аўтуховіча.

2 жніўня яго зноў не было на паседжанні, ён адмовіўся ісці, бо ня здолеў бы дайсці сам. Учора стала вядома, што яму перадалі адзін ліст ад маці. Ці ён працягне галадоўку, пакуль неясна. Паводле ягоных заяваў, ён не спыніць яе, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.