Ігумення гарадзенскага манастыра Раства Багародзіцы Гавриила (Мария Глухова, родам з Саратава) даўно ведамая сваёй антыбеларускай дзейнасцю і ксенафобіяй. Так на адным з жаночых форумаў не так даўно беларускі народ яна абразіла і назвала “сектантамі” і “толпой безумцев”, “стадом”. 

Апошнім часам гэтая асоба ўзялася за “навядзенне парадку” у Жыровіцкім манастыры. У Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры пачаліся рэпрэсіі супраць усяго беларускага і асобных праваслаўных святароў. На загад расейскай ігуменні пачаліся знішчацца багаслоўска-літаратурна-мастацкія лісткі “Жыровіцкая абіцель”, які рэдагаваў інак Мікалай (паэт Зьніч, Алег Бембель). Наклад іх дасягаў ад 50 да 100 тысяч асобнікаў. Лісткі задарма маглі ўзяць праваслаўныя вернікі ва Успенскім саборы.

Глухова перагледзела амаль усе лісткі і загадала знішчыць асобныя нумары, асабліва ёй не спадабаліся тыя, дзе былі надрукаваны вершы Зьніча “Плашчаніца” і “Святы покрыў”

Такім дзеянням Глуховой патурае і архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый (Мікалай Апалька)

Два маладыя святары выказалі незадавальнне дзейнасцю Глухавай і пакінулі манастыр. Падчас візіту ў Жыровічы старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, аднаго са святароў зачынілі ў келлі і не пусцілі на сустрэчу.