БХК накіраваў паведамленне Спецыяльным дакладчыкам ААН па «справе Аўтуховіча»

«У прыватнасці, мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не даюць неабходную медыцынскую дапамогу.

У паведамленні мы ўказалі на факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да Уладзіміра Гундара, які аб’яўляў галадоўку на знак пратэсту супраць таго, што суд не рэагаваў на яго патрабаванні, а таксама ў адказ на прымусовае распрананне перад працэсам.

Больш за тое, мы паведамілі пра скаргі Галіны Дзербыш, Любові і Сяргея Разановічаў, Ірыны Мельхер на праблемы са здароўем, а таксама Паўла Разановіча на прымяненне да яго фізічных і псіхалагічных катаванняў з мэтай прымусіць яго падпісаць загадзя падрыхтаваныя паказанні», — паведамляе Беларускі Хельсінкскі Камітэт.