фота мае ілюстрацыйны характар

Білетных кантралёраў не любяць хіба ўсюды. У Беларусі напэўна асабліва. Іх стасункі з безбілетнікамі часта прыводзяць да канфліктных сітуацый і таму на такую працу не кожны пойдзе. Хутчэй гэта людзі “особого склада”.

У Гародні раскрылі парушэнні, вынікам якіх сталі крымінальныя справы супраць махінатараў. Паведамляецца, што з пачатку году гарадзенскі гарадскі ОБЭП выявіў пяць супрацоўнікаў аўтобуснага парку, якія афармлялі фальшывыя пастановы на штраф. На гэтых кантралёраў пачалі крымінальную справу за службовы падман.

Сутнасць справы досыць простая. Каб выпісаць пастанову на штраф, кантралёр павінен высветліць асобу безбілетніка. Але ў “зайцаў” часта няма ніякіх дакумантаў, таму іх асобы ідэнтыфікуе міліцыя. Гэта расцягваецца часта надоўга. Пры тым “зайцу” намнога прасцей назваць прыдуманае імя і заплаціць штраф, зразумела, што нікому не хочацца трапляць у базу парушальнікаў. Кантралёрам гэта таксама было прасцей – чым менш вылавіш парушальнікаў – тым меншы заробак. А за большую колькасць выпісаных і спагнаных штрафаў – адпаведна большая прэмія. Так і адбываліся парушэнні з афармленнем штрафаў.

Цяпер у дачыненні да 5 чалавек ідзе следства. Паводле адпаведнага артыкулу Крымінальнага кодэксу кантралёраў могуць аштрафаваць, а могуць і пазбавіць волі на пару гадоў.