Нечакана і нават сенсацыйна скончыўся ў Гародні суд над ведамым музыкантам і прадпрымальнікам Юрыем Грыгерам.

3 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера. Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Юрый Грыгер быщ затрыманы на пачатку чэрвеня бягучага году.