
Хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна ДЗе, якую цяпер судзяць па «справе Аўтуховіча», 5 жніўня сустракае Дзень народзінаў. Ёй споўніцца 61 год. Раней жанчыне не перадавалі пасылкі і бандэролі праз тое, што яе ўключылі ў «спіс тэрарыстаў», але апошнім часам ёй пачалі іх перадаваць.
Таму вы можаце павіншаваць жанчыну, даслаўшы ёй пасылкі і бандэролькі. Таксама можна даслаць ёй віншавальную тэлеграму.
Жанчына мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Дзербыш атрымлівае лісты толькі ад сваякоў.
💌Падтрымаць Дзербыш тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Галіна Іванаўна Дзербыш