Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Гародні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.

Як Свабодзе стала вядома ад родных Банцэра, яго затрымалі ўчора, 4 жніўня.
Са словаў сваякоў, жалезныя дзьверы ў гарадзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезьлі ў Менск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін.
«Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ», — удакладнілі сваякі.

Прычына затрыманьня невядомая.

Ігар Банцэр ужо адсядзеў тэрмін пасьля пратэстаў 2020 году. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасьні 2020 году станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Яго асудзілі на паўтара гады «хіміі». Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён, на той момант гэта быў беларускі рэкорд.

Банцэру 42 гады, ён мае трое дзяцей. Ігар — вядомы гарадзенскі актывіст і рок-музыкант. Пасьля вызваленьня сёлета ён адмовіўся зьязджаць зь Беларусі.
«Я настолькі люблю Беларусь, што гатовы тут сядзець у турме», — тлумачыў ён.