Загадчыкі юрыдычных кансультацый будуць кантраляваць сацсеткі адвакатаў і даваць ім указанні. раней адвакатаў абавязалі працаваць праз юрыдычныя кансультацыі, а не праз адвакацкія бюро. Цяпер жа загадчыкаў гэтых кансультацый абавяжуць пільна сачыць за падначаленымі.

Новыя палажэнні прапісаны ў Пастанове Мінюста №106, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з новымі правіламі, загадчыкі кансультацый будуць даваць ўказанні, абавязковыя для выканання адвакатамі, памочнікамі адваката, стажорамі і работнікамі юрыдычнай кансультацыі.

Загадчык будзе таксама кантраляваць, што адвакаты кажуць у СМІ і ў сацсетках і ці прытрымліваюцца яны пры гэтым правіл прафесійнай этыкі.

У яго абавязках — даводзіць інфармацыю аб недахопах у іх працы і выпраўляць гэта.

Гэтыя змены яшчэ больш прыніжаюць статус адкавата і з’яўляюцца чарговым крокам па знішчэнні незалежнасці і самастойнасці прадстаўнікоў гэтай прафесіі.