За 2022 год зафіксавана больш за 7 тысяч спроб нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі.

За мінулыя суткі 9 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Сярод іх грамадзяне Ірака, Ірана і Егіпта, паведамляе польская памежслужба.

4 грамадзян Сірыі пераплылі раку Свіслач на памежным участку Баброўнікі. У жніўні былі зафіксаваныя 153 спробы нелегальнага перасячэння мяжы, у гэтым годзе – 7143, а ў мінулым годзе – ажно 39 664.