Днямі Наваградчыну наведаў намеснік міністра культуры РБ Сяргей Саракач. Паведамляецца, што ў Наваградку ён правёў сустрэчу з работнікамі культуры Наваградскага раёну ў рамках адзінага дня інфармавання.

Малады намеснік мінкультуры больш гаварыў пра будаўніцтва і змены ў заканадаўстве, чым пра саму культуру. Аднак сярод іншага сказаў, што вылучаны сродкі на правядзенне ў бягучым годзе працаў на Наваградскім замку, а ў наступным годзе таксама будуць выдзелены грошы на гэты аб’ект.