У раённым цэнтры Свіслач пройдзе першы ў Беларусі каравай-фэст «Бацькава булка». Ужо вядомая і праграма гэтага новага абласнога свята. На жаль, акрамя назвы і назваў пэўных конкурсаў, і праграма фэсту і прома-ролік да яго парыхтаваныя не па-беларуску, а па-расейску. Гэтая заганная практыка працягваецца па ўсёй Гарадзеншчыне. Нядаўна мы пісалі, што так праграма была падрыхтаваная і на Ашмяншчыне, дзе адбудзецца ўжо знакаміты фэст “Гальшанскі замак”.

Цяперашнія чыноўнікі Беларусі як агню баяцца мовы тытульнай нацыі і ўсё хочуць падацца большымі рускімі, чым самы расейцы.

У праграме Свіслацкага фэсту фігуруе і нейкі малавядомы папсовы гурт з Расеі – “Божья коровка”. Напэўна яго ўдзел будзе шчодра аплачаны і будзе складаць значную частку бюджэту ўсяго фэсту. Усё гэта з дзяржаўнага бюджэту, а значыць за грошы падаткаплацельнікаў.