Працягваюцца рэпрэсіі і затрыманні ў Ваўкавыску. Чарговая затрыманая – шматдзетная маці Людміла Шрубок. Спярша ваўкавыскія міліцыянты ламаліся ў кватэру Шрубок вельмі позна ўвечары. У той час дома была толькі старэйшая дачка. Людміла Шрубок з малодшымі была па іншым адрасе.

На наступны дзень мясцовыя даішнікі забралі машыну Людмілы нібыта для праверкі. Пазней жанчыну выклікалі ў РАУС.

5 жніўня Людмілу Шрубок зняволілі ў ваўкавыскім ізалятары часовага ўтрымання. Прычына затрымання не была названая. Дзеці жанчыны (19, 16 і 5 гадоў) знаходзяцца дома адны, іх бацька працуе ў Польшчы.

Раней міліцыянты затрымлівалі Людмілу Шрубок за пратэст у дзень так званага рэферэндуму.