Цэнтар беларускай салідарнасці атрымаў ад польскага Упраўлення па справах іншаземцаў падрабязную інфармацыю пра колькасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

Паводле гэтых дадзеных, на канец чэрвеня 52 313 грамадзян Беларусі маюць дзейны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы.

Сярод іх:

28 179 маюць пастаянны від на жыхарства,

20 053 маюць часовы від на жыхарства,

2415 атрымалі дадатковую абарону,

864 маюць дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС,

508 атрымалі часовую абарону,

294 – статус бежанца.

Пачынаючы 2020 году беларусы сталі самай шматлікай групай, якая падае прашэнні аб наданні міжнароднай абароны. Бальшыня беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, — гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў.