Адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863 году Баляслаў Калышка нарадзіўся 7 жніўня 1837 году ў фальварку Карманішкі Лідскага павету (цяпер на тэрыторыі Летувы).

Паходзіў з небагатай шляхты беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 году вучыўся ў Макоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з расейскім царызмам. У 1861 годзе вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі.

У сакавіку 1863 году Калышка сфармаваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых баявых сутычак з расейскімі войскамі. 5 красавіка 1863 году з атрадам далучыўся да Зыгмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863 г.) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.

22 лістапада 2019 году ў Вільні ўрачыста перапахаваны ў капліцы на могілках Росы ў ліку 20 іншых паўстанцаў.