Палітвязню Дзянісу Івашыну чарговы раз адмовілі ў спатканні са сваякамі, на гэты раз з маці. Фармулёўка адказу в.а.намесніка старшыні гарадзенскага абласнога суда Віталя Кулеша выглядае такім чынам, што прысуд па справе супраць Івашына ужо падрыхтаваны і чакае на абвяшчэнне.

Чыноўнік спасылаецца на арт. 369 КК РБ, які датычыць абавязковага спатканьня з абвінавачаным толькі пасля абвяшчэння выраку, аднак працэс па справе мае пачацца толькі 15 жніўня. Што меў на ўвазе Кулеш, можна толькі здагадвацца.

Жонка Івашына Вольга мяркуе, што такім чынам служка рэжыма Лукашэнкі хацеў пазбегнуць далейшых зваротаў адносна спатканняў з Івашыным, бо ў дачыненні да непалітычных вязьняў існуе практыка штомесяцовых сустрэчаў аьвінавачанага з роднымі. Але падобны адказ найлепшым чынам засведчыў ангажаванасць у палітычны пераслед як мінімум супрацоўнікаў будынка гарадзенскага абласнога суда.
Падтрымаць Дзяніса Івашына можна лістамі, паштоўкамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі на адрас 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, ПУ “Турма 1”
Івашыну Дзянісу Яўгенавічу