Ля Краснасельскага, што ў Ваўкавыскім раёне завяршаецца абсталяванне адмысловай пляцоўкі з агароджай для агляду крэйдавых кар’ераў, якія прывабліваюць шматлікіх турыстаў і падарожнікаў. Пра гэта паведамляе раённая ваўкавыская газета “Наш Час”.

Ля гэтых кар’ераў дастаткова рызыкоўна, а купацца ў іх надзвычай небяспечна. Раней тут неаднаразова тапіліся людзі. Ёсць надзея, што зараз у гэтым месцы стане больш бяспечней.