@lida_grab_court паведамляе аб затрыманні майстра на элеватары на ААТ «Лідахлебапрадукт» Ігара Хартановіча.

У пятніцу 5 жніўня 2022 г. ў Лідзе па вул. Булата 1 адбылося затрыманне жыхара г. Ліды – Ігара Хартановіча, 24 красавіка 1973 г.н. Працуе майстрам на элеватары на ААТ “Лідахлебапрадукт”. Прыехалі і выклікалі. Калі прайшоў прахадную, спачатку два “супрацоўнікі”, потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Заграблі, як апошняга злодзея. Чалавек гэты нібыта ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «ў 20-ым годзе паддаўся ўплыву дэструктыўных тэлеграм-каналаў, у сувязі з чым удзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, распаўсюджваў дэструктыўныя матэрыялы ў сетцы інтэрнэт».