Стала вядома праграма святкавання ў Слоніме 770-ых угодкаў гораду. Афіша святочыных мерапрыемстваў, на жаль, падрыхтавана цалком па-расейску.

Па-беларуску ў праграме ні слова!

Асабліва недарэчным у праграме выглядае анонс выступу “популярного российского исполнителя Стаса Костюшкина”. Напэўна, мала хто з жыхароў Слоніма і ўвогуле насельнікаў Беларусі чуў пра такога выканаўцу. Але стала ўжо заганнай нормай, што на фэстах у розных беларускіх гарадах выступаюць “зоркі” расейскай эстрады -надцатай “велічыні”. Выступ усходніх гастралёраў пры тым аплочваецца з бюджэту беларускіх падаткаплацельшчыкаў.