Мастака-палітвязня Алеся Пушкіна ў калоніі “Воўчыя норы” (Івацэвічы) пакаралі пяццю месяцамі ў памяшканні камернага тыпу..  

Памяшканне камернага тыпу (ПКТ) — гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці пакарання за злосныя парушэнні парадку калоніі. У “Воўчых Норах” Пушкін знаходзіцца з сярэдзіны красавіка.

У інтэрв’ю “Народнай Волі” жонка Пушкіна Яніна расказала, што нядаўна завезла яму 50-кілаграмовую харчовую перадачу. А сустрэчы з роднымі палітвязню забаранілі да канца года — нібыта караюць за нейкія парушэнні.

Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў, прызнаўшы вінаватым у “наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб” і “здзеку з дзяржаўных сімвалаў”. Нагодай стаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін выставіў у Гародні, і перформанс, які ён правёў у Кіеве.