Падкоп на мяжы Беларусі і Польшчы / twitter.com/MaciekDuszczyk

Мігранты знайшлі спосаб трапляць з Беларусі ў Польшчу нягледзячы на пяціметровы плот на мяжы. Яны капаюць падкопы пад ім.

Раней польскія памежнікі заяўлялі пра некалькіх выяўленых падкопаў пад плотам. Яны сцвярджалі, што гэта праца беларускіх вайскоўцаў.

Карыстальнік твітара Мацек Душчык сабраў фота і відэа падкопаў. На адным з відэа бачныя мігранты, якія пралазяць пад плотам і хаваюцца ў лесе.

“Сцяна не выконвае мэты, для якіх яе пабудавалі”, — канстатуе ён.