Стала вядома, што затрыманаму раней Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады.

Прысуд быў абвешчаны ў судзе Ленінскага раёна Гродна 2 жніўня. Лаўрэнцьева абвінавачвалі паводле арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Яго асудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Лаўрэнцьеў быў пэўны час у Польшчы, дзе здзейсніў шэраг авантураў, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы.