Палітзняволены Анджэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы — хутка яе могуць перадаць у суд. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Аксана Пачобут.

Пракуроры палічылі выказваньні Пачобута аб савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасьня 1939 году „распальваньнем нацыянальнай варожасьці“.

Яшчэ адным «абсурдным доказам», які нібыта пацьвярджае абвінавачаньні на адрас журналіста, зьяўляюцца ягоныя выказваньні ў абарону польскай сістэмы адукацыі ў Беларусі, якая гадамі разбуралася рэжымам Лукашэнкі.

У справе нібыта фігуруе і адзін з артыкулаў Пачобута ў Gazeta Wyborcza, у якім ён паведамляў пра жорсткае задушэньне поствыбарных пратэстаў сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году. Абвінаваўцы таксама ўгледзелі „распальваньне нянавісьці“ ў заявах і інтэрвію Пачобута, якія ён даў польскім СМІ. Да справы таксама прыклалі і артыкул у Magazyn Polski, які ён напісаў у 2006 годзе і прысьвяціў Анатолю Радзівоніку („Алех“), аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага і вызваленчага падпольля ў Гарадзенскай вобласьці.

Магчыма ў матэрыялах крымінальнай справы фігуруе і больш абвінавачванняў.