Паводле даных і прызнання праваабаронцаў «Вясны», БХК і шэрагу іншых праваабарончых арганізацый Беларусі, на 11 жніўня у краіне 1262 палітвязні. Ініцыятыва dissidentby налічвае 1571 палітычнага зняволенага. Пра многія крымінальныя справы проста няма звестак альбо недастатковая інфармацыя.

Некаторыя са зняволеных паводле палітычных матываў дагэтуль непрызнаныя палітвязнямі. Вакол гэтага ідуць гарачыя дыскусіі сярод праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў і палітыкаў.