У Гародні затрымалі адміністратара Instagram-старонкі «Гродна для жыцця» Яўгена Стральчэню.

Паводле сілавікоў і праўладных каналаў, 36-гадовы жыхар Гародні распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і асабістыя дадзеныя больш за 2000 супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пасля выбараў і адміністраваў Instagram-старонку «Гродна для жыцця» (цяпер яна выдаленая).