10 жніўня чыноўнікі Гародні і Свіслачы бавіліся ў раённым цэнтры гульнёй у баскетбол. Сустрэча была прымеркаваная памяці свіслацкага барца Аляксандра Саўко. Зрэшты ніякай розніцы няма, бо на Гарадзеншчыне за апошнія 10 гадоў аднолькава занядбаныя традыцыі і баскетболу і барацьбы.

Што характэрна забава адбылася не ў выходны, а акурат у працоўны дзень. Сустрэліся каманды абласнога цэнтра на чале з Уладзімірам Каранікам і вертыкальнікі Свіслачы, якіх узначаліў Аляксандр Вярсоцкі. Канешне перамаглі вышэйшыя па рангу абласныя начальнікі. А каментаваць матч быў запрошаны ажно з Менску “мэтр” спартовай журналістыкі Уладзімір Навіцкі.

Мерапрыемства падрабязна асвятліла раённая “Свіслацкая газета”.