
Гарадзенец, нядаўні палітвязень Ігар Банцэр зноў знаходзіцца за кратамі.
Праваабаронцам стала вядома, што некалькі дзён таму Ігар Банцэр быў у камеры Кастрычніцкага РАУС Менску.
Напомнім, што чарговы раз Банцэра затрымалі 5 жніўня бягучага году — праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што вырашаецца пытанне наконт пачынання справы супраць рок-музыканта паводле артыкулу 130 Крымінальнага Кодэксу (распальванне варожасці) за «яго дзейнасць у сацыяльных сетках».