Гарадзенца Ігара Банцэра ў Менску арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая. Пра гэта паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на музыку Фёдара Жывалеўскага, які сядзеў на Акрэсціна разам з Банцэрам.

“Яму прысудзілі 15 сутак, і ён лёг і спаў на стале, пакуль усе нерваваліся, каму што дадуць”, — кажа Фёдар Жывалеўскі. Па словах Жывалеўскага, Банцэру “18 адміністрацыйных артыкулаў павесілі”.

Да гэтага ў праўладным тэлеграм-канале было апублікавана “пакаяльнае відэа” з музыкам. У каментары да відэа паведамлялася: “вырашаецца пытанне аб пачынанні крымінальнай справы па артыкуле 130 КК Рэспублікі Беларусь за яго дзейнасць у сацыяльных сетках”. Хутчэй усяго гутарка ідзе пра распальванне рэлігійнай варожасці – Банцэр змясціў ў сваіх акаўнтах шэраг негатыўных допісаў пра праваслаўную царкву і каталіцкі касцёл.