
За мінулыя суткі 89 мігрантаў спрабавалі трапіць незаконным шляхам у Літву і Польшчу з боку Беларусі, пераважна гэта адбываецца з тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.
У Польшчу 12 жніўня спрабавалі трапіць 28 замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Узбекістана, Нігерыі, Малі, Емена. 14 чалавек з Ірака, Марока і Сірыі праніклі ў Польшчу, пераплыўшы раку Свіслач на ўчастку Баброўнікі, паведамляе польская памежная служба.
Літоўскія памежнікі спынілі ў пятніцу 61 мігранта, якія спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю краіны з Беларусі.