
13 жніўня каля 20 гадзін у Слоніме недалёка ад вёскі Разаноўшчына, што ў Васілевіцкім сельскім савеце, разбіўся аэраплан, паведамляе (https://t.me/slonimgs/6072) «Газета Слонімская»
Падчас катастрофы, са слоў відавочцаў, загінулі два члены экіпажа. Смерць аднаго з членаў экіпажа медыкі канстатавалі адразу, а другога спрабавалі выратаваць, але не ўдалося.
Сёння Слонім адзначае сваё 770-годдзе. “У сувязі з гэтым былі арганізаваны палёты на мотадэльтапланах, якія кружылі над горадам цэлы дзень”.