Служба бяспекі прадпрыемства “Гродна-Азот” паінфармавала пра тое, што дзеля недапушчэння праносу на тэрыторыю прадпрыемства халоднай, пнеўматычнай, агнястрэльнай і кідальнай зброі, выбуховых прыстасаванняў, “с целью сохранения жизни и здоровья работников” на праходных кантрольна-прапускных пунктаў усталяваны рамкі металадэтэктараў. Пра гэта паведаміла прафесійна ведамасная газета «Гродненский химик».

Раней нейкіх здарэнняў, звязаных з вышэй паданымі пагрозамі, на прадпрыемстве не было. Але цэлы час пасля мірных пратэстаў 2020 году ўнутраныя правілы працы азотаўцаў мяняюцца ў больш жорсткі бок. Так раней (у жніўні 2021 году) ім забаранялі пры сабе мець мабільныя тэлефоны. А старшыня абласной улады Уладзімір Каранік тлумачыў гэта інфармацыйнай бяспекай.

Цяпер усталявалі металадэтэктары як у аэрапортах. Зараз праходзіць праз іх абавязак.

Паведамляецца таксама, што работнікі з кардыя- ці нэйрастымулятарамі, іншымі імплантаванымі электроннымі прыстасаваннямі маюць права адмовіцца праходзіць праз арку металадэтэктарнай рамкі і замест тэхнічнага прайсці асабісты дагляд.