Міністэрства замежных спраў Літвы адрэагавала на закрыццё літоўскамоўнай школы ў Пелясе (Воранаўскі раён).

МЗС Літвы накіравала ў амбасаду Рэспублікі Беларусь афіцыйную ноту пратэсту. У ёй гаворыцца наступнае:

“Такія дзеянні ёсць працягам мэтаскіраваных высілкаў уладаў Беларусі па ліквідацыі літоўскай адукацыі ў Беларусі і парушаюць двухбаковыя дамовы паміж Літвой і Беларуссю і міжнародныя канвенцыі, якія ўстанаўліваюць права прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў навучацца на роднай мове”.

Фармальна школу закрылі з прычыны таго, што нібыта ў ёй не выкананы нормы бяспекі і ёсць пагроза здароўю і жыццю вучняў, ліквідацыю ўстановы было даручана аформіць Міністэрству надзвычайных сітуацый.