Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Алесь Бяляцкі (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), якога ўтрымліваюць за кратамі ўжо 13 месяцаў, даслаў на волю ліст датаваны 4 жніўня.

«У мяне ўсё з большага нармальна. Здароўе — больш-менш. Зараз — лета, шчабечуць стрыжы, іх тут, аказваецца, у горадзе, багата. Гагочуць чайкі, бо Свіслач недалёка. Так што і тут адчуваецца жыццё прыроды. Лета сёлета было негарачае, дый мабыць ужо і ня будзе спёкі. Вось такія ў мяне навіны».

💌Вы можаце падтрымаць Алеся лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі ці бандэролькамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz