У Гародні 12 жніўня, каля 10-й раніцы дома быў затрыманы Дзяніс Янцэвіч. Яго завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Спярша было вядома, што на яго склалі адміністрацыйны пратакол і напэўна ў панядзелак, 14 жніўня, ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.

Пазней у праўладных каналах з’явілася так званае “пакаяльнае відэа”. Затрыманага Янцэвіча прымусілі «прызнаецца» ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах, абразах супрацоўнікаў міліцыі ў Telegram-каналах і рэгістрацыі ў плане «Перамога». Мяркуючы па гэтым, пачата крымінальная справа.

Раней Дзяніс Янцэвіч затрымліваўся яшчэ ў час падзей у Гародні летам 2020 году.