
Самыя частыя прычыны парушэння знаходжання – няўважлівасць і памылка ў падліках. Таму растлумачым, як правільна лічыць дні ўезду і выезду па візе.
Аднаразовая віза.
Па такой візе можна ўязджаць у Шэнгензону толькі аднаразова, не раней даты, з якой дзейнічае віза. Прыкладам, калі віза пачынаецца з 01.08, то вы не зможаце выехаць па ёй 31.07, нават калі ўжо маеце візу.
Тое сама датычыцца і выезду – вы можаце выехаць раней напісанай даты заканчэння візы, але не пазней. Калі срок дзеяння візы заканчваецца 01.08, вы можаце знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу да 01.08 уключна. Найпазьнейшы час – 23.59 гэтага ж дня і мясцовага часу. Калі вы затрымаліся нават на пару хвілін з-за чаргі на мяжы, віза будзе лічыцца пратэрмінаванай.
Шматразовая віза.
Уязджаць і выязджаць можна неабмежаваную колькасць разоў, але знаходзіцца на тэрыторыі ЕЗ можна да 90 дзён запар цягам паўгода. Прыкладам, калі маеце гадавую візу, можаце знаходзіцца за мяжой 180 дзён у год, але не болей за 90 дзён за паўгода.
Нацыянальная віза.
Па ёй можна знаходзіцца 365 дзён у той краіне, якая выдала вам візу. Уязджаць раней і выязджаць пазней вызначанага тэрміну нельга, як і з папярэднімі тыпамі візаў.
Што пагражае за пратэрмінаванне візы?
Для кожнай краіны Еўропы дзейнічаюць розныя меры пакарання. Усё залежыць ад тэрміну спазнення, прычын і замежнікаў, якія будуць прымаць канчатковае рашэнне.
У выпадку форс-мажору (трапілі ў шпіталь, доўга стаялі ў заторы на мяжы) ёсць шанс атрымаць вуснае папярэджанне.
Штраф. Яго велічыня залежыць ат ступені пратэрмінавання візы і краіны, часам ён можа складаць ажно некалькі тысяч еўра.
Наступная ступень адказнасці і пакарання – ануляванне візы і адпаведна немагчымасць наступнага выезду па ёй.
Забарона на ўезд. Забарона можа быць як на месяц, так і на працяглы тэрмін – ажно да 5 гадоў. Імаверна, што вам удасца атрымаць візу за гэты час, але заехаць у краіны Еўразвязу дакладна не атрымаецца.