Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-jemialjanau) ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію. За гэты час яго ўжо ў другі раз змясцілі ў штрафны ізалятар. Адразу па прыбыцці ў калонію яго закінулі туды на 18 сутак, а цяпер — на 7 сутак. Прычыны пакуль невядомыя, паведамляе @bnkbel. Акрамя гэтага, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання.

Нагадаем, 11 сакавіка Емяльянава асудзілі (https://spring96.org/be/news/107056) на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў.

💌 Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz